Лядовы палац у Горках пабіў рэкорд хуткасці будаўніцтва


«Вядома, у звязку з такімі сціснутымі тэрмінамі ёсць хібы, але я думаю, што будаўнікі ў самы бліжэйшы час іх зліквідуюць», – сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётр Руднік на святкаванні Міжнароднага дня студэнтаў.

Нарматыўны тэрмін будаўніцтва лядовага палацу – 27 месяцаў. У Горках справіліся за 9, то бок – утрая хутчэй, чым мусілі.

Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што з тымі, хто рыхтаваў Горкі да сёлетніх Дажынак, будзе «разбірацца» Камітэт дзяржкантролю. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэтага запатрабаваў Лукашэнка, да якога трапілі фотаздымкі новага горацкага інтэрнату, дзе амаль адразу пасля пабудовы на сценах з’явілася цвіль.

belsat.eu

Стужка навінаў