Штучная талерантнасць


Розны выгляд, мова, паводзіны і традыцыі – кожны з нас індывідуальнасць. Сёння ў свеце адзначаецца дзень талерантнасці. Талерантнасць – гэта ня ёсць „цярпімасць”, а нешта большае – гэта павага для разнастайнасці чалавека, а таксама спосабаў і формаў выражэння чалавечай індывідуальнасці.

Старшыня офісу беларускай палітычнай эміграцыі ў Антвэрпэне Юрась Жылко бачыць шмат падобнага ў беларускай і бельгійскай талерантнасці.

„Калі казаць пра Бельгію, то Бельгія талерантная гістарычна. Зразумела, што талерантнасць прысутнiчае ў кожнае краіне. Іншая справа – палітычная талератнасць, яе няма і я гэта адчуў на сабе”. – кажа Жылко.

Этнічныя меншасці, напрыклад чарнаскурыя людзі ўспрымаюцца ў Беларусі больш, як цікавінка, таму і не сутыкаюцца з ціскам на расавай глебе. Паводле эмігранта, талерантнасць у нашай краіне навязваецца праз шэраг стэрэатыпаў, якія не заўсёды ёсць праўдзівымі.

„Аднак у Беларусі няма ніякой ідэалагічна-талеранцыйнай праграмы. Пакуль лічба замежнікаў, ці рэлігійных меншасцеў не перайшла нейкую мяжу, праблемы асабліва не ўзнікае”. – кажа Жылко.

belsat.eu

Стужка навінаў