Чавусаў: Лукашэнка прызначыў Вакульчыка, каб паслабіць КДБ


Паводле палітолага, у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2010 года КДБ стаў найбольш уплывоваю структураю краіны. Цяпер гэта мусіць змяніцца.

{movie}Юры Чавусаў: Вакульчыка прызначылі, каб паслабіць КДБ|left|7555{/movie}Юрый Чавусаў нагадвае, што Лукашэнка не дае магчымасці ўзбуйніцца нейкай адной спецслужбе. Таму цяпер уплыў КДБ, атрыманы падчас паслявыбарных рэпрэсіяў, размяркуюць паміж рознымі суб’ектамі. Камітэт дзяржаўнай бяспекі з «надзвычайнай структуры сілавых органаў, якая сфармавалася падчас прэзідэнцкіх выбараў», перабудоўваецца ў «руцінны механізм», які будзе забяспечваць эканамічныя інтарэсы кіроўнай групоўкі.

Прызначэнне ж Валерыя Вакульчыка на пасаду старшыні КДБ – гэта, паводле палітолага, прыз за кіраванне Следчым камітэтам, якому ўдалося спыніць барацьбу паміж сілавымі ведамствамі.

Праваабаронца і былы следчы Алег Волчак мяркуе, што Вакульчык узначаліў КДБ, бо Лукашэнка хоча ўзяць структуру пад мацнейшы кантроль у святле апошніх скандалаў, якія сталі фармальнаю падставаю для звальнення Вадзіма Зайцава з пасады кіраўніка камітэту. Паводле Волчака, прэзідэнт зацікаўлены ў тым, каб з КДБ не выходзіла лішняй інфармацыі.

{movie}Алег Волчак: Вакульчык будзе ў КДБ “вокам Лукашэнкі”|left|7556{/movie} Былы следчы кажа, што Вакульчык – не тая фігура, што пойдзе на рэформы: не стае прафесіяналізму. «Гэта проста надзейны чалавек, які будзе «вокам гасударавым», – тлумачыць адмыслоўца.

«Лукашэнка ведае, што 2013 год будзе цяжкім: заходнія краіны не знялі санкцыяў, грошай ад Беларусі патрабуе Расея. Таму кіраўніку дзяржавы патрэбныя сілавікі, гатовыя на ўсё», – мяркуе Волчак.

belsat.eu
https://youtu.be/o5AiQcBX18o
https://youtu.be/wx4tcMfxalA

Глядзі таксама
Каментары