У Варшаве - фестываль расейскага кіно “Спутнік”. Эксклюзіўны рэпартаж – у аглядзе падзеяў культуры


“Спутнік” зноў над Польшчаю. Фестываль расейскага кіно пачаўся шосты раз. Калі казаць пра інтарэс да яго, то эпітэты лішнія. Дастаткова лічбаў: гэта адна з нешматлікіх такога роду імпрэзаў, што працягнецца 10 дзён.

На адкрыцці фестывалю яго дырэктарка не без гонару адзначыла, што і колькасць стужак сёлета таксама найбольшая за гісторыю імпрэзы – 174. Але галоўны паказнік маштабу – нават не гэта.

{movie}Агляд падзеяў культуры (16.11.2012)|left|7552{/movie}МАЛГАЖАТА ШЛЯГОЎСКА-СКУЛЬСКА, ДЫРЭКТАРКА ФЕСТЫВАЛЮ:
„Маштаб – гэта перш за ўсё адкрытыя сэрцы, не толькі арганізатараў, але і гледачоў, якія актыўна прыходзяць на гэты фестываль. Летась у Варшаве прыйшлі 30 тысяч гледачоў, спадзяемся, і сёлета будзе не менш”.

Прагноз мае ўсе шанцы спраўдзіцца: у межах імпрэзы кіно пакажуць нават у міжгародніх цягніках – гэта адна з секцыяў фестывалю. Сярод іншых 18-ці – камедыі, кароткаметражнае кіно і кіно нямое, упершыню “Спутнік” ладзіць адмысловыя сеансы для людзей са слабым зрокам і слыхам, асобная секцыя – кінематаграфія для малых гледачоў. Асабліва шмат наведнікаў чакаецца на секцыі “Найлепшае са Спутніка”.

НАВЕДНІКІ ІМПРЭЗЫ:

„Я люблю расейскае кіно, яно мае багатыя традыцыі”.

„Расейскае мастацтва, расейскае кіно мяне цікавяць ужо некалькі гадоў. Яно часта закранае няпростыя тэмы, і гэтыя тэмы перададзеныя дастаткова рэзка, даслоўна і празрыста”.

Увагу ж крытыкаў прыцягнулі перш за ўсё конкурсныя стужкі. Сярод іх – “Кококо” Аўдоцці Смірновай, “Белы Тыгр” Карэна Шахназарава, “Шапіто шоу” Сяргея Лобана і “Духлес” Рамана Прыгунова. Паводле вынікаў кінаадбору, найлепшы фільм вызначаць чальцы журы і гледачы, якія будуць галасаваць пасля праглядаў.

Іншыя тэмы: выйшла нашумелая кніга Альгерда Бахарэвіча “Гамбургскі рахунак”. Тайваньскі майстар Чэнь Форн стварыў слана на кончыку алоўкавага грыфелю.

belsat.eu

Стужка навінаў