Што са Статкевічам?


Адвакатка Таццяна Станкевіч апошні раз бачыла свайго падабароннага 29 снежня, паплечнікі палітыка таксама не маюць пра яго ніякіх звестак.

Як распавёў “Белсату” Сяргей Скрабец, давераная асоба экс-кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, грамадзянскай жонцы Мікалая Статкевіча Марыне Адамовіч таксама адмаўляюць у спатканні са зняволеным. На кватэры, якую Статкевіч здымае ў Менску, прайшлі два ператрусы, а Марыну Адамовіч чарговы раз выклікалі на допыт у КДБ.

Сябры палітыка больш за ўсё турбуюцца з-за стану ягонага здароўя. Адразу ж пасля затрымання Мікалай Статкевіч абвесціў галадоўку, патрабуючы не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Галадоўка цягнецца ўжо 17-ты дзень. “Мікалай ведаў, што будзе сядзець, і сказаў мне, што абвесціць галадоўку. Ведаючы ягоны характар, я ўпэўнены, што ён яе не спыніў”, – гаворыць Сяргей Скрабец.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары