Небеларускае кіно


Расейская мова, эканамічная залежнасць ад Расеі ды, урэшце, расейскі кінематограф і тэлевізія… Расейская дамінацыя адчуваецца ў Беларусі на кожным кроку. Няўжо айчынным стваральнікам кіно няма чаго паказаць уласнаму гледачу?

Тым часам расейская прадукцыя нярэдка ствараецца на базе «Беларусьфільму», які ўжо стаўся пляцоўкаю для чужых ідэяў. Разам з тым, беларускія творцы спрабуюць працаваць у Польшчы, Расеі ды Украіне.

Кіраўнік службы міжнародных сувязяў і пракату кінастудыі «Мосфильм» Сяргей Сімагін удзельнічае ў фестывалі расейскага кіно ў Польшчы «Спутник». На ім прэзентуюць таксама супольныя праекты: «Берасцейская крэпасць» ды «Ідзі і глядзі».

«Да прыкладу, «Берасцейская крэпасць». Тут сама назва –гэта святое месца, і не ведаю, дзе яшчэ можна было б здымаць, апроч як у Беларусі. Я лічу, што ваенныя карціны трэба здымаць у Беларусі», – разважае Сімагін.

Тым часам беларускія кінатворцы імкнуцца выехаць у Расею. Паводле адмыслоўца, там іх чакаюць не толькі большыя заробкі ды лепшая тэхнічная база, але і адсутнасць цэнзуры.

«За апошнія 10 гадоў мы здзейснілі фактычна рэвалюцыю ў тэхналагічным плане. Мы мадэрнізавалі студыю, адрамантавалі павільёны, якія сталі сучаснымі. «Мосфильм» сёння можа скласці канкурэнцыю вялікім заходнім кінастудыям», – зазначае госць фестывалю.

belsat.eu

Стужка навінаў