Латушка будзе «вывучаць дзейнасць Сацыялістычнай партыі» ў Францыі


Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы, прызначаючы Паўла Латушку надзвычайным і паўнамоцным паслом у гэтую еўрапейскую краіну.

Лукашэнка заўважыў, што экс-міністр культуры сам захацеў вярнуцца да дыпламатычнай працы (раней той быў паслом Беларусі ў Польшчы).

«Тут інсінуацыяў быць не павінна. Я Паўла Паўлавіча ні ў якім разе не выганяю з пасады міністра культуры. Ён неблагі міністр, але гэта ягонае жаданне», – цытуе Лукашэнку БелТА.

{movie}Севярын Квяткоўскі пра прызначэнне Латушкі|left|7548{/movie}Кіраўнік Беларусі адправіў Латушку ў Францыю з наказам «найуважлівейшым чынам вывучыць дзейнасць Сацыялістычнай партыі». «У нас можа з’явіцца такая партыя», – задумаўся прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што чакае ад Латушкі «асабістага дакладу». Бо такая партыя «магла б прыўнесці шмат карыснага, зыходзячы з досведу часоў Савецкага Саюзу».

Паводле журналіста Севярына Квяткоўскага, новая пасада Латушкі ёсць хутчэй павышэннем. У беларускай сістэме міністр нічога не вырашае, а тым болей міністр культуры, чыя галіна ёсць ці не самай занядбанай.

„Я мяркую, што для Паўла Латушкі пасада міністра культуры была своеасаблівай зсылкаю, бо ён дыпламат і для яго кар’ерны рост жаданы толькі ў такім накірунку. Прызначэнне ж у Францыю – адну з галоўных краінаў Еўразвяза сведчыць як раз пра ягонае павышэнне”. – кажа Квяткоўскі

belsat.eu
https://youtu.be/_1n_s24uKLc

Глядзі таксама
Каментары