Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка КДБ, а Латушку адправіў у Парыж


Валерый Вакульчык, які дагэтуль кіраваў Следчым камітэтам, прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Ён замяніў на гэтай пасадзе генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава. Следчы камітэт цяпер будзе ўзначальваць Валянцін Шаеў.

Адстаўка Зайцава магла быць выкліканая шэрагам скандалаў вакол КДБ, у прыватнасці, інфармацыяй пра самазабойства высокага афіцэра КДБ і выбухам ля будынку Віцебскага КДБ. Акрамя таго, эксперты адзначаюць паслядоўную змену ўсіх кіраўнікоў сілавых ведамстваў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка адправіў у адстаўку Генпракурора і міністра ўнутраных справаў.

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы таксама паведамляе аб прызначэнні Паўла Латушкі амбасадарам Беларусі ў Францыі. Дагэтуль Латушка ўзначальваў Міністэрства культуры.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары