Ці можна прымушаць бяздомнікаў працаваць?


І гораду карысна, і людзі адно з адным пагамоняць – бачыць толькі пазітыў у прымусовай працы бесхацінцаў жыхарка Гомля.

Нядаўна ў Гомлі адбылася акцыя добраўпарадкавання гарадскога парку. Зялёную зону прыбіралі бяздомнікі, што трапілі пад «зачыстку» міліцыі ды былі скіраваныя на адпрацоўку.

Жыхары Гомля пазітыўна ставяцца да такой ідэі ды не бачаць ў прымусовай працы нічога заганнага. «Цудоўная ідэя, – мяркуе адна з апытаных. – А чаму б і не прыбраць вуліцу, дапамагчы гораду?» Гэтую ж ідэю падтрымала іншая гамяльчанка: «Трэба, вядома, трэба адпрацоўваць. І гораду будзе карысна, і людзям будзе, вядома, прыемна разам пагаманіць».{movie}Апытанне:Ці можна прымушаць бяздомнікаў да працы?|right|7542{/movie}

Адна з жанчын падкрэсліла, што даючы бяздомнікам міласціну, людзі прывучаюць іх да гультайства. Падчас суботніку бяздомнікі атрымалі ежу, падкрэсліла гамяльчанка, і гэта мела ім паказаць: каб пад’есці, трэба папрацаваць. «Яны тут кланяюцца, жадаюць фальшыва анёла-ахоўніка ў дарогу і са святам віншуюць. Назбіраюць грошай, а пасля п’яныя разборкі», – з асуджэннем выказалася пра лад жыцця бесхацінцаў апытаная.

Яшчэ адна з рэспандэнтак сказала: «Нічога страшнага, што папрацавалі. Яны ж не хворыя – і так ходзяць, як коні, ды па сметніках поўзаюць».

belsat.eu

Стужка навінаў