Гомельскі бесхацінец на суботніку: Парадак павінен быць


У гомельскім парку Ляшчынец прайшла акцыя добраўпарадкавання і прыбірання, у якой узялі ўдзел з два дзясяткі бяздомнікаў. На суботнік бесхацінцаў адмыслова сабрала міліцыя.

Міліцыянты выправіліся ў месцы, дзе звычайна перабываюць бесхацінцы, і даставілі тых у парк. Прычым пад «зачыстку» трапілі нават людзі на мыліцах. На месцы ім выдалі граблі ды загадалі працаваць. Чырвоны Крыж паклапаціўся пра гарачую ежу і гарбату для ўдзельнікаў шарваркі.

«Гэтым разам бяздомнікам прапанавалі дапамагчы Савецкаму раёну на добраахвотнай аснове. Усе, хто тут прысутнічае, пагадзіліся ўзяць удзел у прыбіранні», – патлумачыў старэйшы інспектар аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Савецкага РАУСу гораду Гомля Юрый Кебікаў.

{movie}Бесхацінцы на прымусовым суботніку ў Гомлі|right|7541{/movie}Некаторыя бяздомнікі пацвердзілі, што бяруць удзел у акцыі добраахвотна, але некаторыя паведамілі, што іх даставілі прымусова. «Сказалі: не пойдзеце працаваць – пойдзеце ў КПЗ. Лепш папрацуем. А ўвогуле тут не ўсе. Палове з нашых удалося ўцячы», – паведаміў адзін з памагатых. Паводле распытанага, ён трапіў пад «зачыстку», калі выходзіў з крамы.

«Тут увогуле нармальна, парадак павінен быць у горадзе, – сказаў адзін з удзельнікаў прымусовых працаў. – Маглі б і зусім бясплатна змусіць працаваць, а так хоць пакормяць».

belsat.eu

Стужка навінаў