На каго працуе КДБ?


Паводле заканадаўства, КДБ мае бараніць інтарэсы Беларусі ў сферы нацыянальнай бяспекі. Апазіцыя і праваабаронцы вінавацяць спецслужбы ў тым, што яны займаюцца палітычным пераследам. Журналісты «Белсату» спыталі жыхароў Менску, чые інтарэсы бароніць КДБ.

Значная частка апытаных мяркуе, што КДБ засяродзіўся на абароне інтарэсаў дзейнай улады і прэзідэнта ў прыватнасці.

Частка апытаных кажа, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі бароніць інтарэсы народу. «Бо навошта ж тады ён патрэбны, калі гэтага не будзе рабіць?» – гаворыць удзельніца апытання.

belsat.eu

Стужка навінаў