Прыклады рэстаўрацыі гістарычных помінкаў у суседніх краінах не заўсёды могуць быць ўзорам для беларускіх адмыслоўцаў. Архітэктар Ігар Раханскі ў Размове з Уладзімірам Мацкевічам гаворыць што рэстаўрацыя замку ў літоўскіх Медніках – горшая за рэстаўрацыю Мірскага і Нясвіжскага замкаў у Беларусі.
{movie}Ігар Раханскі ў “Размове Мацкевіча”|left|7528{/movie}“Я лічу, што за 3 млн еўраў, якія даў Еўразвяз, можна было зрабіць значна лепей. У нас кепскі Мірскі замак, кепскі Нясвіжскі – але кожны іх можа адрозніць. Але я сумняюся што вы адрозніце замак у Медніках ад Каўнаскага замку. Гэта тыражаванне таго самага вобраза, а значыць забойства вобраза канкрэтнага ўнікальнага аб’екта.
belsat.eu