Гарадзенскі сямейны тэатр паставіў новы спектакль. Агляд падзеяў культуры


Рэпертуар гэтага тэатру параўнальна невялікі – 9 спектакляў, сярод іх ёсць інсцэнізацыі па-беларуску, па-расейску, па-польску і нават адзін спектакль без словаў. Але сапраўднае дзіва ў тым, што ўвесь калектыў тэатру – сям’я, прытым – у даслоўным значэнні.

Кіраўніца хатняга тэатру, афіцыйная назва якога – “Марья Искусница”, – мама Марына Лазарава, якая 25 гадоў прапрацавала ў гарадзенскім лялечным тэатры. Гука- і святлоаператар – тата Леанід Наркун, а ў якасці артыстак дапамагаюць дочкі: 13-гадовыя двайняты Маша і Ліза ды малодшая Серафіма.

{movie}Агляд падзеяў культуры (15.11.12) |left|7527{/movie}У рэпертуары тэатру большасць спектакляў – пастаноўкі казак. Цікава, што ўсе дэкарацыі для іх зробленыя так, каб маглі змясціцца ў багажніку сямейнага аўта. Гэта неабходнасць, бо тэатралы часта падарожнічаюць з пастаноўкамі.

А нядаўна прэм’ернаю пастаноўкаю хатні тэатр пацешыў і землякоў. На пачатку лістапада яны паказалі ў Горадні спектакль “Свіцязь” паводле твору Адама Міцкевіча.

Іншыя тэмы: у Японіі можна пабачыць самыя славутыя будынкі свету. На аўкцыёне “Christie’s” усталявалі рэкорд.

belsat.eu

Стужка навінаў