Пагоня ў Магілёве: кіроўца на «Фольксвагене Туарэг» спрабаваў адарвацца ад ДАІ


{movie}Пагоня ў Магілёве|left|7523{/movie}У інтэрнэце апублікаванае відэа з рэгістратара, усталяванага ў машыне Дзяржаўнай аўтаінспекцыі: кіроўца «Фольксвагена Туарэг» праз прыватны сектар і двары спрабаваў уцячы ад інспектара ДАІ, што кіраваў «Ладаю».

Паводле аўтара відэа, пагоня адбывалася 12 лістапада. Сайт http://auto.onliner.by/, якому ўдалося звязацца з інспектарам ДАІ, паведамляе, што кіроўца «Фольксвагена» быў цвярозы.

У пэўны момант машына адарвалася ад патрульнага аўта, і кіроўца прыпаркаваў «Фольксваген» у адным з двароў. Неўзабаве аўта знайшлі, на месца быў выкліканы эвакуатар.

«Мужчына не падпарадкаваўся патрабаванням спыніцца і пачаў уцякаць. Не ведаю, чаму, можа, п’яны. І я вырашыў праводзіць пераслед. «Лада Прыёра» добра ідзе, у яе аб’ём рухавіка 1,8… Так што далёка не сышоў. Пасля таго як я заўважыў машыну ў двары, кіроўца быў высветлены цягам 15 хвілінаў», – паведаміў інспектар ДАІ сайту onliner.by.

belsat.eu

Стужка навінаў