Які павінен быць заробак, каб змяніць месца працы?


Белстат рапартуе: колькасць вольных працоўных месцаў у Беларусі перавысіла 72 тыс. Перадусім гэта рабочыя прафесіі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, імкліва павялічваецца колькасць працоўных месцаў з заробкам ад 4 млн руб. Чаму ж беларусы не займаюць такія прывабныя месцы працы?

«Белсат» запытаў у жыхароў Магілёва: колькі павінен складаць заробак, каб яны памянялі працоўнае месца? {movie}Які павінен быць заробак, каб змяніць месца працы?|right|7518{/movie}

Маладым людзям хапіла б проста большага заробку, каб яны змянілі месца працы, а часам і прафесію: працоўныя ўмовы для іх – другаснае. Тым часам апытаныя людзі старэйшага ўзросту збольшага раяць заставацца на адным месцы ўсё жыццё, маўляў, лепшага і так не знойдзецца.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле

belsat.eu

Стужка навінаў