Мікіта Ліхавід: Людзям патрэбная «казка» пра «жалезнага чалавека»


{movie}”Размова Мацкевіча”. Госць – Мікіта Ліхавід|left|7517{/movie}Госць праграмы «Размова Мацкевіча» – Мікіта Ліхавід, былы палітвязень, што стаўся сімвалам нязломнасці пасля доўгага зняволення і супрацьстаяння беларускай турэмнай сістэме.

Мікіта Ліхавід гаворыць, што не лічыць сябе героем. «Людзі ідэалізуюць тых, хто трапляе за краты, ідэалізуюць тое, чаму яны там знаходзяцца, і тое, што з імі там адбываецца. Відаць, людзям патрэбная нейкая «казка» пра «жалезнага чалавека», якога збіваюць, у якога страляюць, але ён усё роўна ідзе далей да сваёй мэты, як па рэйках», – гаворыць былы палітвязень.

Мікіта Ліхавід заўважае, што часам паводзіны людзей, што траплялі за краты, паказваліся ў медыях як штосьці гераічнае. «А насамрэч гэта быў такі душэўны парыў, маўляў, я ўсё змагу, я ўсё пераадолею, а потым ён адступаў. Але СМІ ўжо «падхапілі» гэтую тэму і стваралі «карцінку» ды казалі людзям, што ён не здаўся. Хаця насамрэч шмат хто паддаўся і адступіў», – гаворыць госць праграмы.

Мікіта Ліхавід выйшаў на волю 14 верасня. Раней ён быў асуджаны за ўдзел ў Плошчы-2010 на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падчас свайго зняволення ён адмаўляўся выконваць распараджэнні адміністрацыі каліоніі і правёў за гэта 81 дзень у штрафным ізалятары.

Чаму Мікіта Ліхавід не пайшоў у палітыку і не спрабуе зрабіць палітычную кар’еру ў апазіцыі? Ці мела месца спекуляцыя тэмаю палітвязняў? Глядзіце «Размову Мацкевіча».

belsat.eu

Стужка навінаў