Міхась Залескі ў «Гарачым каментары»: Дзе нашыя працаўнікі?


{movie}Міхась Залескі ў “Гарачым каментары”: дзе нашыя працоўныя?|left|7505{/movie}Упершыню ў Беларусі колькасць вольных працоўных месцаў перавысіла 72 тыс. Перадусім нястача працоўных рук адчуваецца сярод рабочых прафесіяў. Такія звесткі афіцыйнае статыстыкі. А мы разбіраемся сёння ў прычынах.

Больш за 80 % вакансіяў – месцы для рабочых. Пры гэтым афіцыйныя звесткі гавораць пра павелічэнне колькасці вакансіяў з заробкам 4 млн руб. І ўсё ж на кожнага беспрацоўнага ў нашай краіне прыпадае каля трох вольных месцаў. Асабліва адчуваецца недахоп кадраў у сталіцы. Дзе нашыя рабочыя? Гэта пытанне «Гарачага каментара».

«Нашыя рабочыя – у Маскве, у Варшаве, а можа і ў Зімбабвэ, – разважае эканаміст Міхась Залескі. – Чаму не ў Беларусі? Людзі працуюць не дзеля спартовага інтарэсу, а дзеля таго, каб зарабляць грошы, утрымліваць сем’і. Відаць, у Беларусі недастаткова плоцяць».

«Тыя месцы, дзе асабліва не надрываюцца і шмат зарабляюць, запоўненыя. А вось там, дзе трэба на свежым паветры хадзіць – з якою манціроўкаю на будоўлі мантажнікам, то на такія вакансіі не надта і кідаюцца», – канстатуе госць праграмы.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары»!

belsat.eu

Стужка навінаў