Фёдар Сухаў: ДАІ «нацкоўвае» кіроўцаў на мінакоў


Пра тое, хто вінаваты ў гібелі пад коламі аўтамабіля 9-гадовага школьніка, разважае прадстаўнік аб’яднання аўтамабілістаў «За аўта» Фёдар Сухаў.{movie}Фёдар Сухаў у “Гарачым каментары”|left|7504{/movie}

Учорашняя смерць хлопчыка, які трапіў пад аўтамабіль ля самае школы, спарадзіла шмат пытанняў: ад правільнасці паркавання да асвятлення каля школы. Хто ж насамрэч вінаваты ў трагедыях з дзецьмі на беларускіх дарогах?

Фёдар Сухаў падкрэсліў, што смерць дзяцей пад коламі аўтамабіляў – на жаль, заканамерная беларуская рэалія. Актывіст бачыць шэраг прычынаў такой сітуацыі: памылкі інжынераў пры праектаванні дзіцячых установаў, адсутнасць увагі да праблемаў бяспекі з боку школьнай адміністрацыі. «Адна з асноўных прычынаў, – лічыць Сухаў, – нашае ДАІ, якое «нацкоўвае» кіроўцаў на пешых і наадварот». У выніку, як мяркуе аўтааматар, адбываюцца страшныя дарожна-транспартавыя здарэнні.

Сухаў выказаў прыпушчэнне, што ў гібелі 9-годка вінаваты таксама і чалавек за стырном. «На маю думку, хоць вінаватасць можа давесці толькі суд, але ў гэтым выпадку вінаваты ў смерці хлопчыка кіроўца», – адзначыў госць «Гарачага каментара».

Адным са спосабаў супрацьдзеяння такім трагедыям аўтаактывіст назваў поўную забарону аўтамабільнага руху на тэрыторыі школаў. Ён перакананы, што рух з малою хуткасцю таксама не прывёў бы да смяротнага наступства. «Максімум – было б пару драпінаў», – змадэляваў сітуацыю Сухаў.

belsat.eu
https://youtu.be/F-CadMLae70

Глядзі таксама
Каментары