Працаўнікі заводу пра ўдзельнікаў Плошчы: Слава героям!


Працаўнікі заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску падтрымалі арыштаванага калегу.

Адміністрацыя заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў распаўсюдзіла ўлёткі, у якіх было напісана, што старшыню суполкі Свабоднага прафсаюзу Міхаіла Кавалькова затрымалі на Плошчы. Неўзабаве хтосьці дапісаў: “Слава Героям!”

Міхаіл Кавалькоў кажа, што ў адрозненне ад адказных за ідэалогію на заводзе добра ведае настроі калегаў. Калі ён збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатамі на прэзідэнта прадстаўнікоў апазіцыі, “людзі цэлымі аддзеламі, асабліва з вышэйшай адукацыяй, падпісваліся за ўсіх, толькі не за Лукашэнку”.

Прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу ўдзельнічаў у падзеях на Плошчы, за што яго арыштавалі на 10 дзён. “Пры сустрэчы на заводзе 30-га ўсе мяне віншавалі з вяртаннем, спачувалі, казалі: “Маладзец!”. Падыходзілі шматлікія працаўнікі, казалі: “Міша, мы за цябе, пераважная большасць працаўнікоў цябе падтрымлівае!”, – распавёў “Белсату” Міхаіл Кавалькоў.

belsat.eu

Стужка навінаў