Міністэрства юстыцыі супраць «Добрае волі»


Чыноўнікі настойліва спрабуюць закрыць грамадскае аб’яднанне шматдзетных бацькоў, якое змагаецца з бюракратыяй. У Міністэрстве юстыцыі прыдумалі чарговую прычыну, каб зліквідаваць арганізацыю «Добрая воля».

«Бюракратыя – не вашая справа!»

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Добрая воля» з 1998 года займаецца праблемамі дзяцей і шматдзетных бацькоў. Напачатку галоўным кірункам дзейнасці «Добрае волі» было аздараўленне беларускае дзятвы за мяжою. Цяпер аб’яднанне занялося і антыалкагольнаю ды антытытунёваю прапагандаю; працуе «гарачая лінія» для шматдзетных сем’яў.

У межах «Добрае волі» стварылі таксама «антыбюракратычны камітэт грамадскага кантролю». Актывісты арганізацыі ды бацькі, з якімі яна працуе, зацікавіліся сістэмаю размеркавання сродкаў на падтрыманне сіротаў, што жывуць у прыёмных сем’ях.



«Група бацькоў выявіла папросту мора правапарушэнняў і злоўжыванняў у апараце Міністэрства адукацыі. І мы напісалі некалькі скаргаў, змясцілі інфармацыю ў інтэрнэце, паведамілі намесніку міністра і міністру адукацыі», – распавядае дырэктар аб’яднання Леанід Скорабагаты.

На скаргі чыноўнікі адказалі… скаргамі{movie}Леанід Скарабагаты: За што пераследуюць “Добрую волю”|right|7503{/movie}

Цяпер службоўцы трэці раз спрабуюць змусіць «Добрую волю» замаўчаць. Спачатку Міністэрства адукацыі выступіла са скаргаю на тое, што аб’яднанне ажыццяўляе дзейнасць, не прадугледжаную статутам арганізацыі. Аднак па сутнасці гэта быў адказ на скаргі, у якіх пералічваліся факты парушэнняў закону з боку Міністэрства адукацыі.

«Мінадукацыі даслала нам ліст: маўляў, на якой падставе вы займаецеся гэтым ды абмяркоўваеце такія пытанні, пішаце скаргі, – паведамляе Леанід Скорабагаты. – Аднак даказаць, што мы займаемся пазастатутнаю дзейнасцю не ўдалося».

{movie}Леанід Скарабагаты: Новае абвінавачванне|left|7501{/movie}Наступная спроба «прыціснуць» «Добрую волю» – абвінавачванне з боку ўжо Міністэрства юстыцыі – у «незаконным выкарыстанні сімволікі». Аднак чыноўнікі так і не паведамілі, у якім выпадку і якую сімволіку аб’яднанне выкарыстала незаконна. Кіраўнік «Добрае волі» мяркуе, што Міністэрства юстыцыі адступіцца ад гэтай прэтэнзіі.

«З матэрыялаў позвы вынікае, што гэтае абвінавачанне здымаецца, але з’явілася новае – прызнаць, што дамова аб арэндзе памяшкання не мае юрыдычнай сілы. Такім чынам мы застанемся без юрыдычнага адрасу, а гэта – падстава да прыпынення дзейнасці», – абураецца Леанід Скорабагаты.

Дзе грошы для прыёмных дзяцей?

«Добрая воля» націснула на адзін з самых «балючых пунктаў» чынавенства – размеркаванне бюджэтных сродкаў. У сваім звароце да кіраўніка дзяржавы актывісты арганізацыі ды бацькі заяўляюць, што «значная частка прыёмных сем’яў не атрымлівае таго, што гарантуе ім дзяржава».

Сярод іншага, звяртаецца ўвага на тое, што ў шмат якіх раёнах – замест аздараўлення – дзяцей з прыёмных сем’яў скіроўваюць у лагеры пры школах ці нават… аддаюць на лета назад у прытулак. «Перамяшчэнне дзіцяці з сям’і назад у прытулак – моцная траўма для душы дзіцяці. Таму большасць прыёмных бацькоў не аддаюць дзяцей у прытулак на летні час. У той жа час кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак шмат у якіх раёнах не выплочваецца», – канстатуюць падпісанты звароту. Бацькі таксама акцэнтуюць увагу на малых памерах дапамогі для дзяцей.

belsat.eu

Стужка навінаў