Застаўся толькі адзін падазраваны ў віцебскім выбуху


Паводле неафіцыйнай інфармацыі, па справе праходзіць асоба, якая тэлефанавала ў спецслужбы і «некарэктна выказвалася» на адрас органаў улады.



Гэтай асобаю можа аказацца заўважаны ля КДБ раніцаю пасля выбуху чалавек з выразнымі адхіленнямі ад нармальных паводзінаў.

Паводле начальніка аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту Паўла Травулькі, падчас папярэдняга расследавання затрымалі некалькі асобаў, падобных да тых, каго зафіксавалі камеры відэаназірання. Усіх затрыманых, акрамя аднаго, выпусцілі. Пасля правядзення праверкі або падазраванаму выставяць абвінавачванне, або яго таксама вызваляць.

Выбух ля будынку КДБ у Віцебску адбыўся ў нядзелю 11 лістапада. Выбухнула самаробная піратэхнічная прылада, пашкодзіўшы два акны. Адпаведныя органы распачалі крымінальную справу паводле факту зацятага хуліганства.

belsat.eu

Стужка навінаў