Польскі пасол: Прымежны рух з Польшчаю блакуецца Адміністрацыяй прэзідэнта


Пасол Польшчы Лешэк Шэрэпка сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што працэс прыняцця пагаднення аб малым прымежным руху паміж Польшчаю і Беларуссю затрымаўся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Шэрэпка падкрэсліў, што суседскія адносіны Польшчы і Беларусі застаюцца непаўнавартаснымі і на гэта ўплывае сітуацыя ў Беларусі.

Гэтак, Польшча не можа ў аднабаковым парадку пачаць рэалізацыі пагаднення аб малым прымежным руху, зазначыў амбасадар. Ён нагадаў, што пагадненне не падпісанае беларускім бокам яшчэ з лютага 2010 года. Увосень таго ж года польскі бок скончыў усе неабходныя працэдуры.

«У вас гэты працэс, як нам кажуць, спыніўся ў Адміністрацыі прэзідэнта», – паведаміў Шэрэпка. Паводле амбасадара, прадстаўнікі Беларусі давалі зразумець, што затрыманне звязанае з «палітычнымі момантамі».

{movie}Лешэк Шэрэпка: Чакаем вызвалення палітвязняў|left|7500{/movie}Стасункі з ЕЗ

Адносіны Еўразвязу з Беларуссю, паводле дыпламата, па-ранейшаму залежаць ад вызвалення палітычных вязняў.

Польскі амбасадар падкрэсліў, што, акрамя гэтых умоваў, ЕЗ настойвае на поўнай рэабілітацыі «тых палітычных дзеячаў, якія пацярпелі падчас нядаўніх падзеяў». Шэрэпка звярнуў увагу на неабходнасць іхнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны.

«Польшча ў поўным аб’ёме падтрымлівае такі пункт гледжання. Мы чакаем рашучых крокаў з боку Беларусі», – адзначыў дыпламат.

belsat.eu
https://youtu.be/ogQp7SZLJws

Глядзі таксама
Каментары