Поўнае сонечнае зацьменне над Аўстраліяй


Упершыню за 1300 гадоў учора на некалькі хвілінаў знікла сонца над Акіяніяй, часткай Аўстраліі ды Антарктыды.

За астранамічным феноменам назіралі больш як 60 тыс. навукоўцаў, астраномаў і звычайных гледачоў, што сабраліся каля Порт-Дагласу і Вялікага бар’ернага рыфу. Шмат хто рэзерваваў месцы ў гатэлях нават за тры гады. {movie}Сонечнае зацьменне ў Аўстраліі|right|7492{/movie}

Дыск Месяца цалкам закрыў сонца на дзве хвіліны і тры секунды. Для звычайных назіральнікаў зацьменне – гэта проста цікавае відовішча, тады як навукоўцы атрымліваюць унікальную магчымасць зрабіць фотаздымкі сонечнай кароны і прадказаць далейшую актыўнасць нашай зоркі.

У адной і той жа кропцы Зямлі час паміж назіральнымі сонечнымі зацьменнямі можа складаць стагоддзі. Гэтак, над гэтым рэгіёнам планеты падобная з’ява адбылася ажно 1300 гадоў таму. Апошняе сонечнае зацьменне, што закранула Аўстралію, было ў 2002 г. і назіралася толькі ў паўднёвай частцы кантыненту.

belsat.eu

Стужка навінаў