Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін у адным шэрагу з Салжаніцыным


Кіраўнікі краінаў Мытнага саюзу сталі лаўрэтамі нацыянальнай прэміі Казахстану «Чалавек года» ў намінацыі «Дзяржаўная палітыка».

Як паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Казахстану, прэзідэнты былі ўзнагароджаныя за ўнёсак у стварэнне ЕўрАзЭС і Мытнага саюзу.

Нацыянальная прэмія «Чалавек года» заснаваная Рускім біяграфічным інстытутам у 1993 г. і прысуджаецца за дасягненні ў галінах дзейнасці, якія маюць стратэгічнае значэнне: навука, культура, дзяржаўнае кіраванне, дабрачыннасць і асветніцтва.

Лаўрэатамі прэміі ў мінулыя гады былі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ, пісьменнік Аляксандр Салжаніцын, акадэмікі Жарэс Алфёраў, Леа Бакерыя ды іншыя вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў

У сваёй тэлеграме чальцам экспертнай рады і лаўрэатам прэзідэнт Казахстану выказаў падзяку за прысуджэнне нацыянальнай прэміі ды адзначыў, што перамога лідараў краінаў Мытнага саюзу чарговы раз падкрэсліла значнасць еўразійскай інтэграцыі.

«Гэтае аб’яднанне, аказваючы прыкметны ўплыў на эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашых дзяржаваў, на справе даказала сваю высокую эфектыўнасць», – гаворыцца ў тэлеграме.

Таксама Назарбаеў выказаў упэўненасць у тым, што далейшае развіццё Мытнага саюзу будзе спрыяць росту дабрабыту грамадзян трох краінаў.

belsat.eu

Стужка навінаў