«Размова Мацкевіча»: на што здольная беларуская эміграцыя?


У размове з Уладзімірам Мацкевічам кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас даводзіць, што нават актыўны блогінг з-за мяжы можа дапамагчы палітычнаму змаганню ў Беларусі.

Апошнюю хвалю беларускай эміграцыі складаюць тыя, хто пакінуў краіну прымусова. Найчасцей – пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Таму не дзіўна, што яны з-за мяжы спрабуюць усё болей уплываць на сітуацыю ў Беларусі.

{movie}Уладзімір Колас у “Размове Мацкевіча” (Фрагмент)|left|7491{/movie}Апошнім часам эміграцыя актывізавалася: стварэнне новых структураў у выгнанні, падпісанне супольных дамоваў ды мемарандумаў. Паводле Уладзіміра Коласа, яны выступаюць стымулам для старой дыяспары, уцягваюць яе, перадусім Раду БНР, у актыўную дзейнасць.

Немалая роля тут, паводле суразмоўцы, належыць «эпісталярнай дзейнасці» Уладзіміра Барадача. Яго Колас называе блогерам, які «піша часам і слушныя рэчы». Уладзімір Мацкевіч заўважыў, што блогінг нічога не дадае да сапраўднай актыўнай палітычнай дзейнасці. Госць не пагадзіўся з гэтаю тэзаю: паводле яго, блогінг можа стымуляваць грамадскія працэсы.

belsat.eu

Стужка навінаў