Расея падлічыла страты ад беларускага растваральнага бізнесу


Міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак у інтэрв’ю газеце «Ведомости» заявіў, што страты расейскага бюджэту складаюць нават да $ 2,5 млрд.

Паводле міністра, пасля канфлікту вакол шэрага экспарту беларускіх растваральнікаў з расейскай нафты, паміж Масквою і Менскам вядуцца «актыўныя перамовы» наконт балансу паставак нафты на наступны год.

«Цяпер беларускі бок заяўляе пра 23 млн тонаў паставак нафты на наступны год. Сёлета ў нас быў баланс 21,5 млн. То бок яны павялічылі прапанову для перапрацоўвання на сваіх нафтаперапрацоўчых заводах. Натуральна, што столькі нафты для ўнутранага спажывання не трэба», – падкрэсліў расейскі міністр.

Унутраныя патрэбы Беларусі складаюць толькі 6 млн тонаў нафты на год, і расейскі бок патрабуе вяртання нафтапрадуктаў у межах гадавых балансаў. Расейскі чыноўнік спадзяецца, што беларускія нафтапрадукты, вырабленыя з лішкаў імпартаванай нафты, будуць прадавацца на расейскім рынку. Беларускі бок, натуральна, не ў захапленні ад гэтай прапановы. Як і ад «просьбы» Крамля вярнуць прынамсі $ 1,5 млрд, што Беларусь зарабіла на не зусім сумленным экспарце растваральнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў