Вайцюшкевіч запісаў альбом на вершы паэта-самагубцы. Агляд падзеў культуры


Сёння свет пабачыў новы альбом аднаго з нашых самых вядомых бардаў – Змітра Вайцюшкевіча. 12 кампазіцыяў паўсталі на вершы правакацыйнага польскага паэта Рафала Ваячэка, чыю творчасць Вайцюшкевіч апісвае як “крык у шэрасці”.{movie}Агляд падзеяў культуры (13.11.2012) |left|7488{/movie}

Кружэлка называецца ў гонар аўтара лірыкі – “Ваячэк”. Вайцюшкевіч працаваў над ёю апошнія шэсць гадоў. І не дзіва – паэзія Рафала Ваячэка далёка не звычайная. Ён быў скандальнаю асобаю, лячыўся ў вар’ятні і неаднойчы спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, і гэта яму ўдалося ў 25-гадовым узросце. Набыць кружэлку пакуль можна толькі на старонцы prastora.by.

Іншыя тэмы: у Маскве для наведнікаў адкрыўся Габрэйскі музей. У Рыме праходзіць міжнародны кінафестываль.

belsat.eu

Стужка навінаў