Ці стане спакайней на вуліцах Менску?


У беларускай сталіцы затрымалі злачынцу, які прызнаўся ў 40 нападах на жанчын. У міліцыю звярнуліся толькі 13 ахвяраў.{movie}Алена Дубовік у “Гарачым каментары” |left|7479{/movie}

Псіхолаг Алена Дубовік адзначыла, што жанчыны ўва ўсім свеце вельмі рэдка звяртаюцца па дапамогу, зрабіўшыся ахвярамі гвалту. Паводле спецыялісткі, прадстаўніцы прыгожага полу не робяць гэтага праз пачуццё віны. Спадарыня Дубовік падкрэсліла, што існуе вельмі распаўсюджаны міф, нібыта ахвяра сама правакуе гвалтаўніка паводзінамі, вопраткаю і пад.

«Жанчыны падкрэсліваюць сваю сексуальнасць міні-спадніцаю, высокімі абцасамі ды панчохамі, бо няўпэўненыя ў сабе», – сцвярджае псіхолаг. Паводле яе, жанчына экспануе сваю сексуальнасць, каб звярнуць на сябе ўвагу ў патрыярхальным грамадстве.

У сваю чаргу, заўважыла Дубовік, калі жанчына надзяе штаны, гэта не засцерагае яе ад гвалту з боку мужчыны. «У такім выпадку гвалт – праява ўлады і агрэсіі, што ўзнікаюць ад слабасці ды няўпэўненасці мужчынаў», – лічыць госця «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў