Мужчына прадаў нырку, каб зладзіць вяселле, і памёр праз месяц пасля яго


Выпадак адбыўся ва Украіне, у Львоўскай вобласці.

Паводле ўкраінскага інфармацыйнага парталу ТСН, напярэдадні вяселля 20-гадовы маладзён з’ехаў нібыта падзарабіць і вярнуўся з $ 15 тыс. у кішэні. Грошы былі патрэбныя на шыкоўнае вяселле. Праз месяц пасля імпрэзы наважэнец памёр. Відаць, толькі тады ягоныя родныя і даведаліся аб прададзенай нырцы.

Рэсурс інфармуе: штогод ва Украіне ў сярэднім 25 асобаў прадаюць свае органы, каб хутка падзарабіць і, напрыклад, аплаціць крэдыт. Большасць такіх людзей памірае або становіцца інвалідамі. Аперацыі праводзяцца ў краінах трэцяга свету.

belsat.eu

Стужка навінаў