Актывіста БХД абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве


Андрэй Гайдукоў быў затрыманы яшчэ 8 лістапада ў Віцебску, аднак толькі сёння прэсавая служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паведаміла пра тое, што яго вінавацяць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу – здрада дзяржаве.

Актывіста трымаюць у Менскім СІЗА КДБ.

Паводле каардынатаркі БХД па Віцебскай вобласці Таццяны Севярынец, у Полацку быў таксама затрыманы сябар БХД Ілля Багданаў. Пасля ператрусу ў яго дома і кароткага побыту ў СІЗА КДБ яго адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні.

belsat.eu

Стужка навінаў