11 студзеня – невялікі снег і марознае надворʼе ад -3 да -9


Снег сіноптыкі прагназуюць на ўсходзе Беларусі. Агулам надворʼе будзе воблачнае з праясненнямі.

Месцамі чакаецца слабы туман, галалёд захаваецца.

Сёння ўначы слабы вецер, днём да 4-9 м/с, па паўночным захадзе магчымыя парывы ​​да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы ад -9 да -15. Пры праясненнях да-20, па паўднёвым усходзе будзе ад -5 да -8.

Удзень 11 студзеня тэрмометры пакажуць ад -3 да -9.

Стужка навінаў