Заблакаваны ў Расеі партал «Луркоморье» змагаецца з забаронаю


Адміністрацыя рэсурсу, аднак, баіцца, што ўлады пяройдуць да рэальных дзеянняў па-за віртуальнаю прастораю.

Прэс-сакратар заблакаванай расейскай інтэрнэт-энцыклапедыі «Луркоморье» (Lurkmore.to) распавёў «Белсату», што іхны рэсурс змяніў IP-адрас на суседні, таму старонкаю зноў можна карыстацца.

Стваральнікі сайту кажуць таксама пра магчымасць змяніць дамен, калі забароны на доступ да іхнага парталу не адменяць. «У Беларусі справы выглядаюць падобна, як у Расеі, толькі невядома, наколькі ўладам хопіць запалу перайсці да больш актыўных дзеянняў у оф-лайне», – падкрэсліў прэс-сакратар «Луркоморья» Дзмітрый Хомак. {movie}Дзмітрый Хомак паведамляе праз тэлефон.|right|7459{/movie}Паводле яго, уведзены 1 лістапада расейскімі ўладамі рэестр забароненых сайтаў толькі павысіць камп’ютарную дасведчанасць карыстальнікаў інтэрнэту і навучыць іх пераадольваць разнастайныя абмежаванні.

«Луркоморье» – расейская энцыклапедыя сучаснай культуры, фальклору ды інтэрнэт-мэмаў. Кантэнт рэсурсу развіваюць самы́я карыстальнікамі, таму ён мае выключна суб’ектыўны характар. Стваральнікі называюць партал нават адмысловым форумам.

З невядомых прычынаў і без папярэджання ІР-адрас рэсурсу ўлучылі ў лік сайтаў з забароненым у Расеі зместам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары