Хто стаіць за чарговым выбухам у Віцебску?


Былы палкоўнік спецслужбаў Уладзімір Барадач лічыць, што выбух ля віцебскага будынку КДБ учынілі адмыслоўцы.{movie}Уладзімір Барадач у “Гарачым каментары”|left|7458{/movie}

Госць «Гарачага каментара» Уладзімір Барадач мяркуе, што апошні выбух нявыгадны ні Лукашэнку, ні беларускім спецслужбам. Паводле палкоўніка, да гэтага маюць дачыненне трэція сілы, якія хочуць нагадаць Лукашэнку, што «ягоны час канчаецца».

«Выбух – не справа рук уладаў. Але КДБ, як заўсёды, знойдзе выканаўцаў», – падкрэсліў госць праграмы.

Выбух у Віцебску, на думку Барадача, учынілі адмыслоўцы: гэтак яны змадэлявалі сцэнар, згодна з якім будзе зрынуты прэзідэнт Беларусі.

«Гэты выбух – мега-бомба для Лукашэнкі. Яму нагадалі, што час сыходзіць», – выказаў меркаванне госць «Белсату».

Барадач мяркуе: выканаўцы апошняга выбуху ў Віцебску хацелі паказаць прэзідэнту, што валодаюць сапраўднаю інфармацыяй пра тэракты 2008 і 2011 гадоў. Як цвердзіць афіцэр, гэтая інфармацыя можа прывесці да таго, што сённяшні кіраўнік краіны пакіне палітычную сцэну Беларусі.

«Цяперашні выбух – удар па іміджы Лукашэнкі: гэтыя людзі даводзяць, што выкарыстаюць веды пра ранейшыя выбухі», – упэўнены былы працаўнік спецслужбаў.

belsat.eu
https://youtu.be/OprzpLmooUQ

Глядзі таксама
Каментары