У Кёльне пачалася 5-тая пара года. Агляд падзеяў культуры


У нямецкім Кёльне пачалася 5-тая пара года – гэтак там называюць Кёльнскі карнавал, які пачынаецца 11 чысла 11 месяца аб 11-ай гадзіне і 11-ай хвіліне. Пачынаючы з гэтага моманту, цягам трох тыдняў на вуліцы Кёльну выходзяць натоўпы людзей. Яны танчаць і спяваюць, дэманструючы мудрагелістыя касцюмы.{movie}Агляд падзеяў культуры (12.11.2012)|left|7457{/movie}

НАВЕДНІКІ:
“Мы з нашымі сябрамі тут у Кёльне бавімся! І толькі бавімся”.

“Гэта радасць і пацеха! Мы смяемся, танчым, спяваем”.

Гісторыя Кёльнскага карнавалу налічвае амаль столькі ж гадоў, колькі гісторыя самога Кёльну. Падобныя імпрэзы ладзяць і ў іншых гарадах Нямеччыны, дзе жыве шмат католікаў – гэтак яны адзначаюць час перад пачаткам вялікага паста.

Іншыя тэмы: У Нясвіжы прайшоў першы баль з часоў Радзівілаў. Індыйскія мастакі малююць на дрэвах.

belsat.eu

https://youtu.be/1K9QiTz251U

Глядзі таксама
Каментары