Японскі спорт: захапі полюс!


Сотні курсантаў японскай акадэміі Нацыянальнай абароны прадэманстравалі свой баявы дух падчас гульні “Захапі полюс” (Bo-taoshi).

У яе гуляюць нават у школах, аднак будучыя вайскоўцы дадалі ў гульню ўдары рукамі ды нагамі. У вайсковым “Bo-taoshi” удзельнічаюць чатыры каманды, кожная з якіх прэзентуе свой батальён. Яны дзеляцца на дзве групы – 75 атакоўцаў і столькі ж абаронцаў. Абаронцы бароняць “полюс” – пяціметровае бервяно, на якім сядзіць адзін з гульцоў. Атакоўцы мусяць скінуць яго адтуль і заняць “полюс” на акрэслены час. {movie}Гульня “Захапі полюс” ў Японіі|right|7451{/movie}

Нягледзячы на жорсткую барацьбу, толькі адзін курсант атрымаў нязначныя траўмы цягам матчу.

belsat.eu

Стужка навінаў