КДБ урэшце пракаментаваў: Выбух быў, трое затрыманых


Паводле кіраўніка Цэнтру інфармацыі ды грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандра Антановіча, учора а 18.48 каля будынку віцебскага КДБ выбухнула самаробнае піратэхнічнае прыстасаванне, у выніку пашкоджаныя два вокны.

Згодна з папярэднімі звесткамі, выбуховая прылада ўяўляла сабою кардонны або пластыкавы тубус, з 50–70 грамамі піратэхнічнай сумесі ў металічным слоіку. {movie}Аляксандр Антановіч пра выбух ля віцебскага КДБ|right|7452{/movie}

У выніку следчых дзеянняў і на падставе словаў сведак затрыманыя тры чалавекі. Адзін з іх – з вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў – раней тэлефанаваў ва УКДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады.

Крымінальная справа распачатая паводле арт. 339 частка 3 (асабліва зацятае хуліганства).

Віцебск мае гісторыю падобных інцыдэнтаў. У выбуху 2005 г. пацярпелі 50 чалавек, ніхто не загінуў. Пазней абвінавачаныя ў тэракце ў менскім метро і ў Дзень Незалежнасці 2008 г. Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў будуць прысуджаныя да расстрэлу, сярод іншага і за выбух 2005 г.

У 2012 г. падчас правядзення “Славянскага базару” ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў Віцебску затрыманы чалавек, падазраваны ў спробе здзяйснення выбуху каля гарадской ратушы. Афіцыйнага пацвярджэння гэтая інфармацыя не атрымала.

belsat.eu

Стужка навінаў