У Нясвіжы – першы баль з часоў Радзівілаў: віскі каштуе Br 2,25 млн


Звяртаюць увагу і касцюмы ўдзельнікаў. «Я на балі першы раз, пакуль мне ўсё падабаецца», – прызналася пераможца конкурсу «Міс Беларусь – 2008» Вольга Хіжанкова.

Праект «Палацавы баль у Нясвіжы» створаны Міністэрствам культуры Беларусі, каб адрадзіць старажытную традыцыю. Першы дабрачынны баль у замку прайшоў 10 лістапада. На яго прыехалі салісты оперы і балету Вялікага тэатру Беларусі і Вялікага тэатру Расеі, а таксама знакамітай санкт-пецярбургскай «Марыінкі».

Сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру пад кіраўніцтвам маэстра Аркадзя Берына выконваў вядомыя вальсы. Выступілі таксама Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі і дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». На свята прыехалі зоркі тэатру і кіно Беларусі і Расеі.

{movie}Палацавы баль у Нясвіжы: касцюмы, кошты, інтэр’еры|left|7450{/movie}belsat.eu

Стужка навінаў