Гамбургер у космасе




Пяцёра студэнтаў Гарварду ў якасці курсавой працы запусцілі гамбургер у космас.

Квінтэт назваў свой праект “Аперацыя Skyfall” спасылаючыся на апошняга “Бонда”.

Каб гамбургер вытрымаў падарожжа, яго пакрылі лакам і прычапілі з камераю да напоўненага геліем паветранага шара. Няхітры апарат даляцеў ажно да 30 000 метраў, пасля чаго з хуткасцю 150 км/г вярнуўся на Зямлю. {movie}Гамбургер у космасе|right|7440{/movie}

Праз некалькі дзён студэнты знайшлі камеру і некрануты гамбургер, аднак не маглі зняць яго з дрэва. На шчасце, ім дапамог ураган, студэнты атрымалі відэа палёту.

belsat.eu

Стужка навінаў