Выхаванцы дзіцячага дому зрабілі мультфільм на беларускай мове


https://youtu.be/player_embedded&v
Сіроты стварылі анімацыйны фільм паводле народнае казкі.

У Гомельскім дзіцячым доме ўдзельнікі незалежнай валанцёрскай ініцыятывы заахвоцілі гадаванцаў установы стварыць сапраўдны беларускамоўны мультфільм. З дапамогаю алоўкаў і фарбаў дзеці самастойна перастварылі ў анімацыйным фармаце беларускую народную казку «З рога ўсяго многа».

{movie}Мультфільм, створаны гомельскімі дзецьмі. Відэа карыстальніка сервісу youtube.com – Minoga Sikokavich|left|7430{/movie}Падчас працы над мультфільмам дзеці малявалі тое, як яны бачаць казачных персанажаў, а пасля кожны малюнак ажыў дзякуючы мантажу.

Ідэя стварэння «Майстэрні дзіцячай анімацыі» належыць Сержуку Кузняцову. Задума скіраваная на тое, каб развіваць у дзяцей творчы пачатак і даваць ім магчымасць самавыяўляцца. Апрача гэтага, праект мае на мэце спрыянне беларускай культуры, вяртанне да яе вытокаў і папулярызацыю беларускае народнае творчасці.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары