Лукашэнка асабіста ўзнагародзіў на “Лістападзе” фільм пра піянераў


Галоўны ж прыз кінафестывалю атрымала стужка “У тумане” Сяргея Лазніцы: што важна, паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Сёлета рэжысёр здабыў узнагароду на Канскім фестывалі, як і шмат хто з лаўрэатаў “Лістапада”.

Лукашэнку спадабаліся Дзімка і Мішка

Прыз прэзідэнта Беларусі “За гуманізм і духоўнасць у кіно” атрымаў Аляксандр Карпілоўскі, рэжысёр карціны “Частное пионерское” (Расея). Падзеі фільму разгортваецца ў 1970-я гады ў мястэчку Ніжагародскай вобласці, дзе галоўныя героі, піянеры Дзімка і Мішка, трапляюць у розныя смешныя гісторыі.



{movie}“За ўзгоркамі”. Трэйлер|left|7432{/movie}“Золата” – “срэбра” – “бронза”

“Золата” здабыў фільм “У тумане” Сяргея Лазніцы, пра які “Белсат” не раз паведамляў.

“Срэбра” і намінацыю “Фільм як з’ява мастацтва” ўзяла карціна “За ўзгоркамі” Крыстыяна Мунджыў (“Dincolo de dealuri”, Cristian Mungiu, Румынія–Францыя–Бельгія). Галоўная гераіня з’ехала з Румыніі ў Нямеччыну, але вяртаецца, каб забраць адзіную блізкую асобу – сяброўку, з якою разам раслі ў прытулку. Аднак пераканаць апошнюю змяніць жыццё – няпроста: тая паспела сысці ў манастыр.

{movie}”Ровар майго бацькі”. Трэйлер|left|7433{/movie}“Бронзу” і прыз глядацкіх сімпатыяў атрымала польская стужка “Ровар майго бацькі” Пётра Тшаскальскага (“Mój rower”, Piotr Trzaskalski). Стваральнікі называюць фільм “даведнікам па мужчынскім свеце”. Стужка апавядае пра няпростыя адносіны паміж сынам, бацькам і дзедам.

Найлепшы рэжысёр, сцэнарыст і “новае вымярэнне ў жанры камедыі”

Прыз за найлепшую рэжысуру атрымаў Васілій Сігараў (фільм “Жыць”, Расея). Гэта гісторыя пра людзей, якія страцілі сваіх блізкіх.

{movie}”Файная колка”. Трэйлер|right|7434{/movie}Прыз імя Ю. Марухіна за найлепшую аператарскую працу дастаўся Аадэлю Надэ-Фарагані за фільм “Файная Колка” (“Kolka Cool”, Латвія) пра сяброў, якія жывуць у рыбацкай вёсцы ля Балтыйскага мора.

Адмысловы прыз журы асноўнага конкурсу мастацкага кіно “За бліскучае адкрыццё новага вымярэння ў жанры камедыі” атрымаў фільм “Апавяданні” Міхаіла Сегала (“Рассказы”, Расея). Рукапіс маладога пісьменніка трапляе ў літаратурнае выдавецтва і пачынае загадкавым чынам уплываць на сяброў рэдакцыі ды ўсіх тых, хто разгорне яго і прачытае хаця б старонку. Гісторыі, апісаныя ў кнізе, пачынаюць адбывацца ў рэальнасці з героямі фільму. {movie}”Апавяданні”. Трэйлер|right|7435{/movie}

Найлепшыя мужчынская і жаночыя ролі

Прыз за найлепшую жаночую ролю на рашэнне міжнароднага журы прысудзілі Яне Траянавай і Вользе Лапшыной (фільм “Жыць”).

Найлепшым выканаўцам мужчынскай ролі назвалі Міхэіла Мэсхі ў фільме “Апякун” Зазы Урушадзэ (Грузія) пра чалавека, які трэць жыцця ні за што правёў у турме.

За “дакладнасць кінамовы” ды іншыя дасягненні

{movie}”Пасля Люсіі”. Трэйлер|left|7436{/movie}Адмысловы дыплом журы “За актуальнасць тэмы і дакладнасць кінамовы” атрымаў фільм “Пасля Люсіі” Мічэля Франка (“Después de Lucía”, Michel Franco, Мексіка). Стужка апавядае пра поўны жорсткасці свет мексіканскіх падлеткаў у вялікім горадзе.

Гран-пры “За найлепшы дакументальны фільм” дастаўся сербскай карціне “Вёска без жанчын”.

Адмысловым прызам журы конкурсу дакументальнага кіно ўганаравалі фільм “Outro” Юліі Панасенкі (Расея) пра апошнія месяцы жыцця дзяўчыны Святланы, хворай на рак.

Іншыя трэйлеры – пад матэрыялам.

belsat.eu

Стужка навінаў