«Размова Жбанкова»: Ці ёсць у Беларусі антысемітызм?


https://youtu.be/Q5LV9LNvbs4
«Мне тут няпроста, але цікава жыць», – кажа госць праграмы – палітолаг і перакладчык Вольф Рубінчык.

Паводле госця, юдафобія ў Беларусі была, ёсць і будзе яшчэ доўга. Хоць “пятага пункту” (пра нацыянальнасць) у анкетах для ўладкавання на працу даўно няма і з фармальнага боку быццам бы ўсё выглядае добра, антысеміцкія графіці, апаганьванне будынкаў габрэйскіх суполак і могілак застаюцца рэчаіснасцю.

{movie}Вольф Рубінчык у “Размове Жбанкова”|left|7429{/movie}Аднак у параўнанні з пачаткам 2000-х, на думку Вольфа Рубінчыка, “паветра стала чысцейшае”. Адна з прычынаў – шмат габрэяў выехалі за мяжу і таму не ствараюць канкурэнцыі мясцоваму насельніцтву. Палепшыліся дачыненні з Ізраілем.

Вялікую ўвагу суразмоўца надае і намаганням людзей добрай волі. Гэтак, у вёсцы Камаі мясцовыя беларусы пад кіраўніцтвам ксяндза адрэстаўравалі габрэйскія могілкі. Іх натхніў зямляк-навуковец, які цяпер жыве ў Польшчы. У Глыбокім адкрыўся сквер славутых землякоў, дзе ёсць бюст Элі’эзэра Бэн-Егуды (Лейзэра Пэрэльмана) – адраджальніка іўрыту.

Самога Рубінчыка на пачатку 2000-х арыштоўвалі за абарону сінагогі ды антыфашысцкае шэсце ў Менску. Першы раз за краты ён не трапіў. У шэсці ж збольшага бралі ўдзел прадстаўнікі “Маладога фронту”, таму ён не звязвае пераследу з негатыўным стаўленнем уладаў да габрэяў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары