Костка: Лукашэнка баіцца, што дзякуючы мясцовым сілавікам уладу захопіць Расея


Пра значэнне адстаўкі кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава ў «Гарачым каментары» разважае былы падпалкоўнік спецслужбаў Беларусі Валер Костка.

Госць праграмы чакаў адстаўкі Зайцава, але не ведаў, што гэта адбудзецца менавіта сёння. Такі ж лёс ён прадказвае і ўсім тым, хто пасля апынецца на гэтай пасадзе. Нядаўні інцыдэнт з літоўскай амбасадаю былы афіцэр называе толькі пачаткам у змаганні за ўладу паміж рознымі кланамі.

{movie}Валер Костка ў “Гарачым каментары”|left|7428{/movie}Да таго ж, як падкрэслівае Валер Костка, барацьба гэтая не толькі ўнутраная: «Пытанне аб уладзе пачалі ставіць і ў Расеі. Я заўсёды казаў, што год 13-ты [2013 – «Белсат»] можа адпомсціць Лукашэнку за Вярхоўны Савет 13-га склікання. І таму пытанне аб уладзе можа ўзнікнуць нават у 13-м годзе: датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. І гэтае абвастрэнне барацьбы за ўладу, безумоўна, будзе суправаджацца такімі выплескамі, выкідамі, такімі небяспечнымі рэчамі».

Ці азначаюць частыя адстаўкі, што Лукашэнка баіцца захопу ўлады з боку сілавікоў? Валер Костка кажа, што пераварот можа ажыццявіць і прэзідэнцкая адміністрацыя, і ўрад. «Але ў першую чаргу, яна [улада – «Белсат»] можа прыйсці з боку Расеі з падтрымкаю мясцовых сілавікоў, ураду або адміністрацыі».

Вадзім Зайцаў быў пратэжэ Віктара Лукашэнкі. Няўжо кіраўнік краіны не давярае ўласнаму сыну? Паводле госця «Гарачага каментара», прэзідэнт якраз сыну найбольш і давярае. Аднак гаварыць пра Віктара Лукашэнку былы падпалкоўнік КДБ не бярэцца: «Пра ягоную ролю мне мала што вядома, бо ён фігура не публічная. Ён уплывае на паддывановыя гульні, але ў палітыцы перспектываў не мае».

belsat.eu

Стужка навінаў