У Балгарыі знайшлі залаты скарб 4 ст. да н. э. Агляд падзеяў культуры


Балгарыя – археолагі знайшлі ўнікальныя старажытныя ювелірныя вырабы. Раскопкі так званай Амуртаґавай магілы ля гораду Свэштары працягваюцца ўжо 20 гадоў, але гэта першая падобная знаходка. Сярод знойдзенага шмат залатых упрыгожанняў: бранзалеткі, завушніцы і дыядэма з выяваю львоў і казачных жывёлінаў.

ДЫЯНА ГЕРГАВА, КІРАЎНІЦА ГРУПЫ АРХЕОЛАГАЎ:
“Мы не чакалі такога вялікага сюрпрызу, калі знайшлі драўляную каробку з пахаванымі касцямі і цудоўнымі залатымі артэфактамі. Гэта неверагодны скарб!”

Скарб належыць да часоў Хецкага царства, яго датуюць канцом 4-га – пачаткам трэцяга стагоддзя да нашай эры.

Іншыя тэмы: у Беларусі паказалі творы, прысвечаныя краінам Лацінскай Амерыкі. Найбуйнейшы кірмаш сучаснага мастацтва адкрыўся ў Будапешце.

belsat.eu

Стужка навінаў