Карбалевіч: Лукашэнка ўжо гадоў дзесяць абяцае расейцам транзіт


Палітолаг скептычна ставіцца да выказвання кіраўніка дзяржавы пра тое, што транзіт беларускіх грузаў перанакіруюць з Літвы і Латвіі на Расею.

Палітолаг Валер Карбалевіч звяртае ўвагу на тое, што Лукашэнка робіць гучныя заявы перад усім дзеля таго, каб спадабацца суразмоўцы.

{movie}Валер Карбалевіч: Лукашэнка ўжо абяцаў расейцам транзіт|left|7413{/movie}„Вельмі важна, што ён казаў гэта падчас сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці. Гаворка пра гэта ідзе не ўпершыню. Я памятаю, як гадоў дзесяць таму Лукашэнка ездзіў у Калініградскую вобласць і абяцаў, што ўсё – беларускія грузы перанакіруюць у Калінінградскі порт. Аднак за гэты час так нічога і не адбылося”.

Паводле палітолага, балтыйскія парты – самыя выгадныя для перавалкі беларускіх грузаў. Таму зменаў у накірунку транзіту чакаць ён не раіць. На ягоную думку, рыторыка, хутчэй, звязана з перамовамі па нафце і чарговым антыкрызісным крэдыце: „Лукашэнка любіць усім усё абяцаць, гэта ягоны стыль”.

З нападам на амбасаду Літвы выказванне Лукашэнкі палітолаг не звязвае.

belsat.eu

Стужка навінаў