Лукашэнка зняў старшыню КДБ за самагубства падпалкоўніка


Замест Вадзіма Зайцава Камітэтам дзяржаўнай бяспекі будзе кіраваць Леанід Мальцаў.

Як паведамляе БелТА са спасылкаю на прэс-службу прэзідэнта, рашэнне прынята па выніках нарады ў Лукашэнкі, дзе абмяркоўвалі недахопы ў працы КДБ.

{movie}Вадзіма Зайцава называлі паплечнікам Віктара Лукашэнкі|left|7415{/movie}Пасля нарады дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў распавёў, што ў сваіх выступах генеральны пракурор і старшыня Следчага камітэта ўзгадалі пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака. І менавіта гэта, паводле яго, паўплывала на рашэнне Аляксандра Лукашэнкі.

Мальцаў паведаміў, што выконваць абавязкі старшыні КДБ будзе ён. «Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на гэтую пасаду. Калі расследаванне пакажуць кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то па-за усялякіх сумневаў ён будзе вернуты на гэтую пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб’ектыўна, – удакладніў Леанід Мальцаў.

Ён дадаў, што расследаванне будзе праводзіць генеральны пракурор. Таксама да гэтай працы далучыцца Следчы камітэт.

belsat.eu

Стужка навінаў