Ракі зазімуюць на Віцебшчыне


{movie}На Віцебшчыне выпусцілі ракаў|left|7400{/movie}Два возеры Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласці прынялі новых жыхароў – у межах прыродаахоўнай акцыі «Захаваем шыракапальцага рака ў Беларусі!» у воды было выпушчана больш за 300 асобінаў гэтага віду.

Шыракапальцы рак калісьці быў вельмі распаўсюджаны ў азёрах краіны і папулярны ў прамыслоўцаў і кулінараў, з гэтай прычыны ў 1981 г. ён трапіў у Чырвоную кнігу Беларусі. Для аднаўлення папуляцыі і была праведзена акцыя.

Паводле менеджара праекту ПРААН/ГЭФ «Біяразнастайнасць» Уладзіміра Калтунова, галоўная пагроза для віду рака, які знікае, – гэта так званая рачыная чума, якая распаўсюджваецца і забівае літаральна ўсю папуляцыю ў азёрах. «Другі фактар пагрозы – гэта змяненне ўмоваў пражывання, забруджванне вадаёмаў», – патлумачыў спецыяліст.

Браканьеры шыракапальцых ракаў цяпер практычна не чапаюць. За 30 гадоў уваходжання гэтага віду ў Чырвоную кнігу беларусы засвоілі: несанкцыянаваны адлоў ракаў – дарагое задавальненне.

Шыракапальцыя ракі – адны з самых буйных ракападобных сярод прэснаводных. Адрозніваюцца ад субратаў больш магутнымі клюшнямі і мясістым брушкам, якое яшчэ называюць «ракаваю шыйкаю».

«Ракі – вельмі каштоўны прамысловы від, далікатэсны, – паведаміў эксперт у ахове воднай бесхрыбетнай жывёлы праекту ПРААН «Біяразнастайнасць» Анатоль Аляхновіч. – На рынку кошт яго надзвычай высокі. А кошт гэтага, чырванакніжнага, у шмат разоў вышэйшы, чымся іншых відаў. Трэба яго ахоўваць».

belsat.eu
https://youtu.be/o1C8x1Rq4Ak

Глядзі таксама
Каментары