Тры лаўрэаты “Оскара” ў адным фільме. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/GsWjf0045sY
У пракат выходзіць гістарычна-фантастычны фільм „Хмарны атлас” – гэта адзін з самых дарагіх незалежных праектаў у гісторыі кінематографу.

Фільм паўстаў намаганнямі ажно 3-ох рэжысёраў: аўтара “Парфюмера” Тома Тыквэра і стваральнікаў “Матрыцы” братоў Ўачоўскі. Перад тым як вы пабачыце кадры са стужкі, адзначу толькі, што пасля яе прэм’еры гледачы 10 хвілінаў стоячы пляскалі ў ладкі яе стваральнікам.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|7389{/movie}Акторскі склад стужкі ўражвае не менш за рэжысёрскі: галоўныя ролі сыгралі Г’ю Грант, Том Гэнкс, Гэлі Бэры і Джым Бродбэнт. Тры апошнія – лаўрэаты прэміі “Оскар”. Дзівосны і непрадказальны сюжэт стужкі ўтвараюць пераплеценыя паміж сабою гісторыі розных людзей з розных часоў, у тым ліку адваката, кампазітара, журналісткі, выдаўца і пастуха. Фільм “Хмарны атлас” паўстаў паводле аднайменнага бэстсэлеру Дэйвіда Мітчэла.

Упершыню на экранах таксама фільмы „Бункер” і „Скаральнікі хваляў”.

Іншыя тэмы: Андрэй Звягінцаў прэзентаваў у Менску сваю кнігу. “Эскіз да імправізацыі № 8” Васіля Кандзінскага пайшоў з малатка за небывалую для твораў мастака суму – $ 23 млн.

Глядзі таксама
Каментары