Чаму беларускія мастакі робяцца вядомымі за мяжою, а не на радзіме?


Пра гэта ў «Гарачым каментары» разважае мастачка Ніка Сандрас, якая жыве на дзве краіны – Беларусь і Польшчу.

Нягледзячы на тое, што першая выстава Нікі Сандрас адбылася ў Менску толькі ў 2007 годзе, сёння яна прадае свае карціны па ўсім свеце – «ад Карыбскіх выспаў да Магадану». Паводле ейных падлікаў, з дзесяці твораў – на бацькаўшчыне застаецца ў сярэднім два.

{movie}Ніка Сандрас у “Гарачым каментары”|right|7388{/movie}Мастачка не вінаваціць беларусаў у нелюбові да культуры: у іх дастаткова іншых праблемаў. А чалавек, як вядома, толькі ўладкаваўшы побыт, пачынае задумвацца аб прыгожым.

Затое Міністэрства культуры, здавалася б, мусіць падтрымліваць маладых творцаў. На сайце ўстановы паведамляецца, што пад эгідаю ведамства працуюць 8 951 арганізацыя. Чым жа яны займаюцца?

«Славянскі базар» – першае, што прыйшло ў галаву суразмоўцы. «Міністэрства культуры ўсё апляло саломкаю», – іранічна кажа мастачка пра любоў чыноўнікаў да народных рамёстваў.

Сандрас дадае, што ніхто з сучасных паспяховых мастакоў у нашай краіне паслугамі дзяржавы не карыстаецца; саму яе актыўна запрашаюць за мяжу. Выстаўляцца ж на радзіме няма дзе: Саюз мастакоў мае справу толькі з прафесіяналамі.

belsat.eu

Стужка навінаў