Залескі: Лукашэнка – камуніст, а для добрага абутку трэба капіталізм


Эканаміст упэўнены, што для развіцця вытворчасці ў Беларусі, павышэння канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў патрабуюцца новыя захады.

Сёння кіраўнік дзяржавы востра раскрытыкаваў працу гарбарна-абутковай галіны. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, беларускія вытворцы абутку бяздумна выдаткоўваюць запасы валюты на закуп замежнай сыравіны, не дбаючы пра прыток у краіну валютных сродкаў.

Эканаміст Міхал Залескі мяркуе, што беларускі абутак не здольны канкураваць за мяжою, бо нават зробленыя ў Інданезіі чаравікі, на ягоную думку, лепшыя і таннейшыя за нашыя.

{movie}Залескі: Лукашэнка – камуніст, а нам трэба капіталізм|right|7386{/movie}«На беларускіх прадпрыемствах знізілася якасць, бо няма ніякага кантролю», – заўважае адмысловец. Каб удзельнічаць у глабальнай канкурэнцыі, падкрэсліў Залескі, патрэбны кантроль якасці з боку спажыўца, а не вытворцы. Каб гэта зрабіць, варта дазволіць рэальны ператок капіталу і гандаль каштоўнымі паперамі. «Трэба, каб інвестары куплялі акцыі тых вытворчасцяў, якія лепей ідуць на рынку. Прадпрыемствы узбуйняліся б і рабілі тое, што нам трэба», – звярнуў увагу спецыяліст.

Лукашэнка, як мяркуе Залеўскі, – камуніст і не заўважае патрэбаў беларускай гаспадаркі. «Абутковая галіна прадукуе тавар, які хутка зношваецца і заўсёды патрэбны на рынку. Дзеля гэтага ўвесь час трэба правяраць попыт, кантраляваць, што патрэбна спажыўцу», – сцвярджае эканаміст. Ва ўмовах глабалізацыі, перакананы ён, рабіць гэта вельмі цяжка. Адзінае выйсце Залескі бачыць у пашырэнні ў Беларусі капіталізму.

belsat.eu

Стужка навінаў