Справа пра валяр'янку набірае абароты? З'явіўся новы затрыманы


Летась яйкі, сёлета валяр’янка: ёю ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі аблілі помнік Леніну ў Менску. Паводле актывістаў “Маладога Фронту”, арганізатара акцыі, гэтак яны спрабавалі «заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік тырану і выказаць свае пачуцці».

Сёння судзілі былога палітвязня Уладзіміра Яроменка, затрыманага аховаю Дому ўраду ўдзельніка акцыі. Працэс доўга не цягнуўся – традыцыйныя 15 дзён арышту за адміністратыўнае парушэнне.

Як распавяла “Белсату” актывістка “Маладога Фронту” Кася Галіцкая, у судзе Яроменак пачуў з размовы паміж міліцыянтамі, што затрыманы яшчэ адзін актывіст арганізацыі – Раман Васільеў. Толькі 2 лістапада выйшаў з ІЧУ. Папярэдні раз яго арыштавалі і прысудзілі пяць дзён, калі ён вяртаўся з вяселля свайго паплечніка Мікалая Дземідзенкі.

{movie}Кася Галіцкая пра суд над Яроменкам і затрыманне Васільева|left|7384{/movie}belsat.eu

Стужка навінаў